Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абмежавалі доступ да сайтаў ЦРУ і ФБР


Сымболіка ЦРУ
Сымболіка ЦРУ

Фармальнай прычынай блякаваньня стаў распаўсюд інфармацыі, «накіраванай на дыскрэдытацыю расейскай арміі».

Раскамнагляд абмежаваў доступ да сайтаў Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША (ЦРУ), Федэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР) і праграмы Дзярждэпартамэнту па ўзнагароджаньнях за правасудзьдзе, пра гэта паведамляе праект «Раскамсвабода».

Агенцтву ТАСС у Раскамнаглядзе паведамілі, што прычынай блякаваньня нібыта стала распаўсюджваньне фэйкаў. Выданьню РБК Раскамнагляд паведаміў, што сайты належаць «дзяржаўным структурам варожых краін» і распаўсюджваюць матэрыялы, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Расеі і дыскрэдытацыю арміі.

Прадстаўнікі амэрыканскага боку паведамленьне аб блякаваньні сайтаў не камэнтавалі.

У траўні 2022 году ЦРУ распаўсюдзіла на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках спэцыяльныя памяткі на расейскай мове, у якіх гаварылася, як бясьпечна зьвязацца са спэцслужбай.

Адзін з супрацоўнікаў разьведвальнага ведамства ў размове з журналістамі заявіў, што гэтыя інструкцыі накіраваныя на «тых, хто адчувае сябе абавязаным зьвязацца з ЦРУ з прычыны несправядлівай вайны, якую вядзе расейскі ўрад».

ФБР рэгулярна запускае рэклямныя кампаніі ў сацсетках на розных мовах, у тым ліку і на расейскай. Напрыклад, у студзені гэтага году ў фэйсбуку спэцслужба распаўсюдзіла паведамленьне пра тое, што мабілізацыя можа радыкальна зьмяніць жыцьцё, і прапанавала зьвязацца з агентамі ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG