Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрываецца француская філія расейскага дзяржаўнага каналу Russia Today


Лягатып RT France
Лягатып RT France

Канал Russia Today нярэдка называюць адным з асноўных інструмэнтаў прапаганды Крамля.

RT France, францускае падразьдзяленьне расейскага дзяржаўнага вяшчальніка, закрыецца пасьля таго, як яго банкаўскія рахункі ў Францыі замарозілі ў рамках апошніх санкцый ЭЗ супраць Масквы за яе ўварваньне ва Ўкраіну, заявіла 21 студзеня дырэктар тэлеканалу.

«Празь пяць гадоў перасьледу ўлады дасягнулі сваёй мэты: закрыцьця RT France», — заявіла Ксенія Фёдарава ў Twitter.

Раней расійскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на ананімную крыніцу ў МЗС заявілі, што Масква будзе помсьціць францускім СМІ ў Расеі за закрыцьцё банкаўскіх рахункаў RT France.

Цяпер краіны Эўразьвязу працуюць над 10-м пакетам санкцый супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну, ён можа набыць сілу ўжо ў лютым. У прыватнасьці, прадстаўнікі ЭЗ хочуць атрымаць ухвалу міністраў на сёмы транш вайсковай дапамогі Ўкраіне ў памеры 500 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG