Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Масквы паставілі зэнітны комплекс. Верагодна, «Панцыр-С1»


«Панцыр-С1»
«Панцыр-С1»

У цэнтры Масквы ў Цяцерынскім завулку на даху офіснага будынку паставілі зэнітны комплекс. Як мяркуецца, «Панцыр-С1». Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацсетак.

Афіцыйных камэнтароў расейскіх ці маскоўскіх уладаў на гэты конт пакуль няма.


Некаторыя карыстальнікі сацсетак і аўтары тэлеграм-каналаў выказваюць думку, што «Панцыр» паставілі для абароны ад магчымага нападу бесьпілётнікаў з боку Ўкраіны.

Акрамя таго, у сацсетках распаўсюджваецца фатаздымак зь меркавана «Панцырам-С1» на даху Мінабароны Расеі на Фрунзэнскай набярэжнай у Маскве. Яго сапраўднасьць таксама не пацьверджаная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG