Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 сьнежня пачнуць завочна судзіць Аляксандру Герасіменю. Спачатку суд памылкова паставіў у расклад яе бацьку


Менскі гарадзкі суд
Менскі гарадзкі суд

Аляксандра Герасіменя праходзіць у адной справе з сузаснавальнікам Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандрам Апейкіным.

У раскладзе Менскага гарадзкога суду зьявілася дата пачатку завочнага працэсу над вядомай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй.

Працэс пачнецца 19 сьнежня. Герасіменю абвінавачваюць у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Спачатку суд разьмясьціў памылковы расклад, дзе было пазначана імя бацькі плыўчыхі Віктара Герасімені, аднак затым, каля 12:30, памылку выправілі.

Разам з Аляксандрай Герасіменяй паводле таго ж артыкулу праходзіць і Аляксандар Апейкін, адзін з заснавальнікаў Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, былы гандбольны мэнэджар. Увесну гэтага году БФСС улады прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.

Раней Сьледчы камітэт паведамляў, што распачата «спэцыяльнае вядзеньне» ў дачыненьні заснавальнікаў БФСС Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Іх абвінавачвалі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу).

Аляксандра — двухразовая срэбраная прызэрка Алімпіяды-2012 і бронзавая мэдалістка Алімпіяды-2016. Неўзабаве пасьля выбараў яна пакінула краіну і стала адкрыта выступаць супраць рэжыму Лукашэнкі. Сёлета праз рознагалосьсі Герасіменя пакінула БФСС. Улады тым часам забралі ў Герасімені ўчастак з аднапавярховым домам у Драздах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG