Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Герасіменя назвала прычыну выхаду зь Беларускага фонду спартовай салідарнасьці


Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя

Прычынай сыходу Герасімені з БССФ сталі рознагалосьсі з калегамі.

Трохразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў і экс-старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя расказала Эўрарадыё, чаму пакінула арганізацыю.

«Тое вядзеньне спраў у фондзе мяне не зусім задаволіла. У нас былі рознагалосьсі. І, каб пазьбегнуць канфліктаў, я вырашыла пакінуць фонд. Бачу далягляд, як можна працаваць далей, як можна разьвівацца ў спартовай сфэры. І, магчыма, у будучыні ў мяне будуць нейкія думкі і ідэі наконт таго, што можна зьмяніць цяпер. Гэта не канец, гэта пачатак нечага новага. Я не здаюся і не зьбіраюся здавацца. Я буду змагацца да канца, і ўсё, што я магу і змагу зрабіць, я буду рабіць далей», — сказала Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя аб’явіла аб сваім выхадзе зь Беларускага фонду спартовай салідарнасьці 19 красавіка. Яна ўзначальвала БФСС з 14 кастрычніка 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG