Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпрэсаваныя беларускія спартоўцы сустрэліся з намесьніцай дзяржсакратара ЗША: «Захапляюся вашай адвагай»


Менск, 16 жніўня 2020 году
Менск, 16 жніўня 2020 году

Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узра Зэя сустрэлася ў сераду з шасьцю беларускімі алімпійцамі і спартоўцамі, якія прадстаўляюць Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС).

У групу, сярод іншых, уваходзіла Крысьціна Ціманоўская, беларуская алімпійка, якую беларускія ўлады спрабавалі прымусова вярнуць з Алімпійскіх гульняў у Токіё мінулым летам пасьля таго, як яна крытыкавала Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў сацыяльных сетках.

«Падчас сустрэчы намесьніца дзяржсакратара перадала сваё захапленьне адвагай беларускіх спартоўцаў, якія зазналі рэпрэсіі за рэалізацыю свайго права на свабоду выказваньня думак. Яна зноў заявіла пра рашучую падтрымку ЗША дэмакратычных памкненьняў беларускага народу і імкненьне да адказнасьці вінаватых у злоўжываньнях супраць беларусаў у краіне і за мяжой». — гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG