Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш, чым летась, але значна менш, чым пазалетась. Як мяняюцца выдаткі на сьвяткаваньне Новага году


Аляксандар Лукашэнка і ялінка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Каляж
Аляксандар Лукашэнка і ялінка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Каляж

Прасачыць іх можна на сайце дзяржаўных закупак. Сьвяткаваньне прыходу 2023-га будзе каштаваць бюджэту на 22 тысячы эўра менш, чым сустрэча 2021-га.

А салют за два гады падаражэў амаль удвая. Глядзім, колькі каштавала сьвяткаваньне Новага году і Калядаў у розныя гады.

2022 год

На сайце дзяржаўных закупак зьявілася некалькі тэндэраў, якія сьведчаць пра выдаткі ўладаў Беларусі на сьвяткаваньне Новага году ў Менску.

  • 216 тысяч рублёў пойдзе, каб усталяваць сцэну ў Верхнім горадзе
  • 80 тысяч рублёў – на «паслугі зашываньня сцэнічнай канструкцыі»
  • 76,5 тысячы рублёў – на фаервэркі і спэцыяльныя эфэкты

Вынікае, што агулам на сьвяткаваньне (без ілюмінацыі ды іншых магчымых выдаткаў) патрацяць 372,5 тысячы рублёў, ці 144 тысячы эўра.

Больш за 300 тысяч рублёў плянавалі аддаць на ўсталяваньне сцэны каля Палацу спорту, аднак аўкцыён не адбыўся.

Глядзім, колькі на навагоднія сьвяткаваньні ў Менску трацілі ў папярэднія гады.

2021 год

Летась «матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне сьвяточных мерапрыемстваў» каштавала 332,5 тысячы рублёў, ці 116 тысяч эўра паводле тагачаснага курсу.

Гэтая сума ўключала ўстаноўку пад’ёмнай сцэны, а таксама гуку і спэцэфэктаў: генэратару дыму і іскраў.

Атрымліваецца, што летась Новы год абышоўся ўладам таньней на 40 тысяч рублёў, ці на 14 тысяч эўра паводле курсу на 2021 год.

2020 год

У 2020 годзе ўлады ў навагоднюю ноч арганізавалі ў Менску «Зімовы канцэрт». Ён праходзіў на Кастрычніцкай плошчы і каштаваў 430 тысяч рублёў. Тады ж ладзілі фаервэрк за 50 тысяч рублёў. То бок агулам патрацілі 480 тысяч рублёў, ці 167 тысяч эўра.

Гэта на 22 тысячы эўра даражэй, чым плянуюць патраціць сёлета. Той Новы год запомніўся пустымі пляцамі. Праз палітычны крызіс людзі баяліся затрыманьняў на сьвяце.

Салют жа за два гады падаражэў у 1,5 раза. Зараз на яго плянуюць патраціць 75,5 тысячы рублёў, а ў 2020 годзе хапіла 50 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG