Украіна чакае ўзмацненьня расейскай групоўкі за кошт падразьдзяленьняў, падрыхтаваных у Беларусі

Расейскі вайсковец. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі вайсковец. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта гаворыцца ў ваеннай зводцы Міністэрства абароны Ўкраіны, апублікаванай увечары 27 лістапада.

Пра тое, што расейскія салдаты трэнуюцца на беларускіх палігонах не для паўторнага ўварваньня на поўнач Украіны празь мяжу Беларусі, а для ўзмацненьня акупацыйнага кантынгенту на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, раней заяўляў пазаштатны дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч. У той жа час, паводле яго, «у плянах расейскага камандаваньня ёсьць магчымы наступ з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Ўкраіны ў тым ці іншым варыянце, адзін варыянт на Кіеў, другі, умоўна кажучы, недзе на Валынь».

Па зьвестках Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны, на тэрыторыі Беларусі адсутнічае ўдарная групоўка расейскіх войскаў, здольная ўварвацца ва Ўкраіну. Цяпер колькасьць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ацэньваецца ў памеры каля 10 тысяч чалавек.

​
XS
SM
MD
LG