Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Крэмль забароніць продаж нафты краінам, якія ўвялі «столь цэнаў»


У адміністрацыі прэзыдэнта Расеі рыхтуецца ўказ аб забароне прадаваць нафту краінам, якія ўвялі столь цэнаў, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцу.

Забарона будзе распаўсюджвацца як на кампаніі, так і на краіны, якія далучыліся да мэханізму абмежаваньня цэнаў. Крыніца выданьня не ўдакладніла, якім чынам будзе вызначацца ўдзел у гэтым мэханізьме.

Сьцьвярджаецца, што будзе забаронена «любое згадваньне лімітавай цаны ў кантрактах на расейскую нафту або нафтапрадукты».

У Крамлі пакуль не камэнтавалі інфармацыю пра меркаваным указ.

Ідэю ўвядзеньня абмежаваньня цэнаў на закупку расейскай нафты, якая перавозіцца танкерамі, была прапанавала некалькі месяцаў таму міністар фінансаў ЗША Джанэт Елен. ЗША, краіны Эўразьвязу і іншыя ўдзельнікі рынку імкнуцца скараціць расейскія даходы ад продажу нафты, якія лічацца асноўнай крыніцай фінансаваньня ўварваньня ва Ўкраіну, і адначасова не дапусьціць рэзкага скачка цэнаў на сусьветным нафтавым рынку.

  • 24 лістапада Bloomberg і Politico напісалі, што большасьць краін ЭЗ падтрымліваюць увядзеньне «столі цэнаў» на расейскую нафту, аднак пакуль ня могуць дамовіцца аб яе верхняй мяжы.
  • 5 сьнежня набудзе сілу восьмы пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, які ўключае ўвядзеньне гранічнай цаны на расейскую нафту, якая перавозіцца танкерамі.
  • У выпадку няздольнасьці краін-сябраў ЭЗ дасягнуць дамоўленасьці аб мяжы цэн імпартаванай расейскай нафты з 5 сьнежня ў сілу павінна ўступіць эўрапейская забарона на фінансаваньне і страхаваньне перавозак расейскай нафты. Гэта можа, як баіцца Белы дом, прывесьці да рэзкага ўзьлёту сусьветных цэнаў на нафту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG