Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі пакідаюць Херсон


Генэрал Сяргей Суравікін
Генэрал Сяргей Суравікін

Камандуючы расейскай групоўкай ва Ўкраіне генэрал Сяргей Суравікін прапанаваў міністру абароны Расеі Сяргею Шайгу адвесьці войскі ў Херсонскай вобласьці на левы бераг Дняпра. Гэта будзе азначаць здачу гораду Херсону ўкраінскім сілам. Шайгу пагадзіўся з гэтай прапановай.

Сяргей Суравікін паведаміў, што апэрацыя адводу войскаў будзе праведзеная ў бліжэйшы час.

«Манэўр войскаў будзе ажыцьцёўлены ў бліжэйшыя тэрміны, злучэньні зоймуць падрыхтаваныя абарончыя рубяжы на левым беразе Дняпра», — сказаў генэрал Суравікін.

У сваім дакладзе міністру Шайгу, які паказалі па расейскім тэлебачаньні, Суравікін спаслаўся на цяжкасьці забесьпячэньня расейскай групоўкі на правым беразе Дняпра. Ён таксама выказаў меркаваньне, што частка войскаў будзе задзейнічана на іншых кірунках. Па словах Суравікіна, па Дняпры выбудавана абарона.

Расейскія акупацыйныя ўлады ў другой палове кастрычніка прапанавалі жыхарам правага берага Дняпра выехаць у левабярэжныя раёны. Тады Суравікін заявіў, што адносна лёсу Херсону магчымыя «няпростыя рашэньні». З Херсону былі эвакуаваныя расейскія дзяржустановы, помнікі савецкім і расейскім дзеячам. З адміністрацыйных будынкаў зьнялі расейскія сьцягі. Пры гэтым афіцыйна да апошняга моманту сьцьвярджалася, што горад рыхтуюць да абароны.

  • Херсон быў акупаваны расейскімі войскамі ў пачатку сакавіка — гэта быў адзіны абласны цэнтар Украіны, узяты падчас расейскага ўварваньня. На фоне наступу УСУ расейскія акупацыйныя ўлады ў другой палове кастрычніка пачалі прымусова вывозіць жыхароў некаторых раёнаў Херсонскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG