Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў указ аб аднаразовай выплаце мабілізаваным і кантрактнікам


Зьнішчаны расейскі БТР гарыць у полі на ўскраіне Ізюму Харкаўскай вобласьці, 14 верасьня 2022
Зьнішчаны расейскі БТР гарыць у полі на ўскраіне Ізюму Харкаўскай вобласьці, 14 верасьня 2022

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб аднаразовай выплаце мабілізаваным і кантрактнікам. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля. Сума гэтай выплаты складзе 195 тысяч расейскіх рублёў (каля 3100 даляраў).

У сакавіку Пуцін паабяцаў выплаты сем’ям загінулых у вайне ва Ўкраіне. Кожная сямʼя вайскоўца, які загінуў ва Украіне, павінна атрымаць прадугледжанае паводле закону страхавое забесьпячэньне і аднаразовую дапамогу — гэта 7 400 000 рублёў ($119 000). Дадатковыя выплаты кожнай сямʼі загінулага павінны былі скласьці 5 млн рублёў ($80 000). Таксама паведамлялася, што для семʼяў загінулых прадугледжана штомесячная грашовая кампэнсацыя. Аднак суму гэтай кампэнсацыі прэзыдэнт Расеі не назваў.

Параненым ва Ўкраіне Пуцін таксама абяцаў страхавое забесьпячэньне і аднаразовую дапамогу. Так, сума аднаразовай дапамогі ў выпадку непрыдатнасьці да службы, як сказаў Пуцін, складзе 2,9 млн рублёў, дадатковая дапамога — 3 млн рублёў. У выпадку інваліднасьці будзе прадугледжана штомесячная кампэнсацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG