Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ў чатырох гарадах дэмантуюць помнікі «ўдзячнасьці Чырвонай Арміі»


Помнік Падзякі Чырвонай Арміі ў Глубчыцах. 1970 год
Помнік Падзякі Чырвонай Арміі ў Глубчыцах. 1970 год

27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.

У сакавіку 2022 году прэзыдэнт Інстытуту нацыянальнай памяці зьвярнуўся да органаў мясцовага самакіраваньня з заклікам выдаліць з публічнай прасторы ўсе імёны і сымбалі, якія ўсё яшчэ ўвекавечваюць памяць асоб, арганізацый, падзей або датаў, што сымбалізуюць камунізм.

«Даўно пара нагнаць упушчанае ў гэтай галіне. Хай прагучыць ясна і выразна: у польскай публічнай прасторы няма месца якой-небудзь памяці аб таталітарным камуністычным рэжыме і людзях, якія служаць яму», — падкрэсьліў ён у заяве ад 4 сакавіка 2022 году.

Дзякуючы звароту прэзыдэнта Інстытутуа нацыянальнай памяці цяпер адгукаецца ўсё больш мясцовых органаў улады, якія хочуць пазбавіцца ад рэшткаў таталітарнай сыстэмы. Дэмантаж помнікаў зьяўляецца практычнай рэалізацыяй закону ад 1 красавіка 2016 году аб забароне прапаганды камунізму ці іншага таталітарнага ладу ў назвах арганізацыйных адзінак, будынкаў, збудаваньняў і аб’ектаў камунальнай гаспадаркі, помнікаў.

Так, 27 кастрычніка дэмантаж помнікаў удзячнасьці Чырвонай Арміі пройдзе адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам.

Глубчыцы

Помнік удзячнасьці Чырвонай Арміі ў Глубчыцах устаноўлены ў 1945 годзе ў гарадзкім парку. Ён ушанаваў памяць воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў Глубчыцкім павеце. Знос помніка ў Глубчыцах будзе ўключаць у сябе дэмантаж абэліску і фігуры савецкага воіна з захаваннем гістарычнага пастамэнту XIX стагодзьдзя, на якім паставяць новы памятны знак, які фінансуецца Інстытутам нацыянальнай памяці.

Бычына

У Бычыне помнік удзячнасьці Чырвонай Арміі паставілі 1 траўня 1945 году каля прэзыдыюму гарадзкой нацыянальнай рады. Ён ушанаваў памяць 38 чырвонаармейцаў 1-га Ўкраінскага фронту, якія загінулі ў баях за горад у студзені 1945 году. У 1950-х гадах была праведзена эксгумацыя і парэшткі чырвонаармейцаў перанесьлі на іншыя могілкі. Помнік застаўся.

Каля дзесяці гадоў таму з помніка зьнялі чырвоную зорку і таблічку з інфармацыяй пра тое, каму яна прысьвечана. Помнік разьмешчаны ў гістарычным парку.

Бабаліцы

У Бабаліцах помнік быў пабудаваны ў 1945 годзе савецкімі салдатамі. Помнік-абэліск выкананы з цэглы, атынкаваны, сьпераду прымацаваная мэмарыяльная дошка з надпісам на расейскай мове: «Вечная слава нашым героям, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасьць нашай Радзімы ў 1945 годзе». Помнік паставілі на шасьці магілах чырвонаармейцаў, парэшткі якіх былі эксгумаваны ў 1952 годзе і перанесены на могілкі ў Кашаліне.

Мокрае (гміна Шыдлаў)

Помнік воінам Чырвонай Арміі, які знаходзіцца пры дарозе каля Мокрага ў Шыдлаўскай гміне (Сьвентакшыскае вяводзтва), таксама будзе дэмантаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG