Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіманьян заявіла, што «спыняе супрацоўніцтва» зь вядоўцам Красоўскім за заклік тапіць украінскіх дзяцей

абноўлена

INTERNET-MEDIA-RT-FEATURE
INTERNET-MEDIA-RT-FEATURE

У сваім тэлеграм-канале Маргарыта Сіманьян назвала выказваньне Антона Красоўскага «дзікім і агідным».

Расейскі дзяржаўны тэлеканал RT «спыняе супрацоўніцтва» з дырэктарам вяшчаньня на расейскай мове Антонам Красоўскім пасьля ягоных слоў аб украінскіх дзецях, заявіла кіраўнік RT Маргарыта Сіманьян.

20 кастрычніка ў эфіры аўтарскай праграмы Красоўскага на RT вядоўца, размаўляючы зь пісьменьнікам Сяргеем Лук’яненкам, які таксама падтрымлівае вайну супраць Украіны, заявіў, што ўкраінскіх дзяцей, якія лічаць, што тэрыторыя Ўкраіны акупаваная Расеяй, трэба тапіць у рацэ або спальваць жыўцом. Таксама ён заклікаў расстрэльваць украінцаў.

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заклікаў усе краіны сьвету забараніць вяшчаньне RT, абвінаваціўшы Красоўскага ў закліках да генацыду.

Пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну вяшчаньне RT было забаронена ў краінах ЭЗ і Канадзе. Падразьдзяленьне RT у ЗША спыніла працу. Вяшчаньне тэлеканала зараз працягваецца, у прыватнасьці, на арабскай і гішпанскай мовах.

Антон Красоўскі зьяўляецца расейскім тэлежурналістам, на RT займаецца разьвіцьцём вяшчаньня на расейскай мове, выступае ў падтрымку вайны ва Ўкраіне, неаднаразова заклікаў да зьнішчэньня ўкраінскай дзяржаўнасьці. 10 кастрычніка, калі расейскія вайскоўцы нанесьлі інтэнсіўныя ўдары па цывільных абʼектах ва Ўкраіне і забілі каля 20 чалавек, Красоўскі выклаў відэа, як ён танцуе на бальконе ў піжаме з надпісам «Армия России».

Антон Красоўскі патлумачыў свае словы аб неабходнасьці «тапіць» украінскіх дзяцей тым, што яго «нясе» ў эфіры і ён «ня можа спыніцца».

«Слухайце, мне па-сапраўднаму ніякавата, што я неяк ня ўбачыў гэтай мяжы. Пра дзяцей. Ну бывае так: сядзіш у эфіры, цябе нясе. І ты ня можаш спыніцца. Я прашу прабачэнні ва ўсіх, хто ачмурэў ад гэтага. Прашу прабачэньня ў Маргарыты (Сіманьян — заўв.рэд.), ва ўсіх, для каго гэта падалося дзікім, неймаверным і непераадольным. Спадзяюся, вы мне прабачыце», — напісаў Красоўскі ў тэлеграме пасьля таго, як кіраўнік RT абвясьціла аб спыненьні супрацоўніцтва зь ім.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG