Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ад выбуху дронаў-камікадзэ загінула маладая сям’я, якая чакала дзіцяці

Наступствы расейскай паветранай атакі на Кіеў. 17 кастрычніка 2022
Наступствы расейскай паветранай атакі на Кіеў. 17 кастрычніка 2022

У Кіеве ў выніку атакі дронаў-камікадзэ загінулі чатыры чалавекі і 19 атрымалі траўмы. Праз абвяшчэньне новай паветранай трывогі па ўсёй Украіне ратавальнікі вымушаны часова спыніць разбор завалаў жылога будынку.

«У часе вышукова-ратавальных прац у жылым будынку ў цэнтры, куды пацэліў расейскі дрон, дасталі целы чатырох загінулых мірных жыхароў. Сярод іх — маладая сям’я, муж і жонка, якія чакалі дзіцяці. Жанчына была на 6 месяцы цяжарнасьці», — паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

У Сумскай вобласьці, як паведамілі абласныя ўлады, у выніку ранішняй атакі загінулі таксама трое мірных жыхароў і яшчэ дзевяць атрымалі раненьні. Ратавальнікі намагаюцца выратаваць людзей з-пад завалаў.

Улады яшчэ трох гарадоў, якія расейцы атакавалі таксама дронамі — Дніпра, Адэсы і Мікалаева, — пакуль не паведамляюць аб пацярпелых і разбурэньнях. Папярэдне Расея зноў атакуе інфраструктурныя аб’екты.

Цягам апошніх 12 гадзін Расея запусьціла на тэрыторыю Ўкраіны 43 бесьпілётнікі, зь якіх 37, як заяўляюць украінскія вайскоўцы, былі зьнішчаныя.

Атака дронамі-камікадзэ на цэнтар Кіева. ФОТА

Дрон-камікадзэ ў небе над Кіевам падчас ранішняй расейскай атакі на горад.
1/13 Дрон-камікадзэ ў небе над Кіевам падчас ранішняй расейскай атакі на горад.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Супрацоўнікі паліцыі, якія са стралковай зброі намагаюцца зьбіць дроны-камікадзэ над Кіевам.
2/13 Супрацоўнікі паліцыі, якія са стралковай зброі намагаюцца зьбіць дроны-камікадзэ над Кіевам.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Пажар на месцы патрапленьня дрона-камікадзэ.
3/13 Пажар на месцы патрапленьня дрона-камікадзэ.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
UKRAINE - A drone flies over Kyiv during an attack, 17OCT2022
4/13 UKRAINE - A drone flies over Kyiv during an attack, 17OCT2022
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Супрацоўнікі паліцыі страляюць па дроне-камікадзэ.
5/13 Супрацоўнікі паліцыі страляюць па дроне-камікадзэ.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Яшчэ адно месца ў Кіеве, куды патрапіў дрон-камікадзэ.
6/13 Яшчэ адно месца ў Кіеве, куды патрапіў дрон-камікадзэ.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Людзі бягуць ад месца выбухаў у цэнтры Кіева.
7/13 Людзі бягуць ад месца выбухаў у цэнтры Кіева.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Яшчэ адно зь месцаў, куды патрапіў дрон-камікадзэ.
8/13 Яшчэ адно зь месцаў, куды патрапіў дрон-камікадзэ.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Украінскія паліцыянты аглядаюць месца выбухаў пасьля атакі дронаў.
9/13 Украінскія паліцыянты аглядаюць месца выбухаў пасьля атакі дронаў.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Дым над будынкам, у які патрапіў дрон.
10/13 Дым над будынкам, у які патрапіў дрон.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Часткі дрона з надпісамі на расейскай мове.
11/13 Часткі дрона з надпісамі на расейскай мове.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Мэдыкі дапамагаюць пацярпеламу падчас атакі.
12/13 Мэдыкі дапамагаюць пацярпеламу падчас атакі.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Ратавальнікі на месцы патрапленьня дрона ў жылы дом.
13/13 Ратавальнікі на месцы патрапленьня дрона ў жылы дом.
Раніцай у панядзелак, 17 кастрычніка, сталіцу Ўкраіны Кіеў атакавалі бесьпілётнікі-камікадзэ. У Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, пазьней над адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся дым, вядома і пра іншыя цэлі, куды патрапілі дроны.
Previous slide
Next slide

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG