Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 15 чалавек. Сярод іх выкладчыца Дуліна і сьпявачка Герасіменка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усяго ў Беларусі, паводле зьвестак «Вясны» на гэты момант 1348 палітзьняволеных.

Статус палітвязьняў сёньня атрымалі ўзятыя пад варту і асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Людміла Абразоўская, Ільля Астроўскі, Кацярына Бібільнікава, Пётр Драздоў, Генадзь Драздоў, Мэрыем Герасіменка, Алег Галубоўскі, Натальля Дуліна, Уладзімір Зубец, Аксана Манкевіч, Валянцін Міцкевіч, Дзяніс Харунжы, Уладзіслаў Шаковіч.

Таксама палітвязьнямі прызналі накіраваных ва ўстановы абмежаваньня волі Руслана Ксенжыка і Дзяніса Панамарова, якіх асудзілі паводле таго ж артыкула.

Праваабаронцы адзначаюць, што «свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах». Гэтая свабода «не падлягае ніякім абмежаваньням, акрамя тых, што ўстаноўлены законам і неабходны ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва або абароны правоў і свабод іншых асоб».

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзян краіны.

Акрамя праваабарончага цэнтру «Вясна» заяву падпісалі Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, «Прававая ініцыятыва», Lawtrend.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG