Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Польшчы: «Беларусь павінна знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і Расея»


Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак 
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак 

Віцэ-прэм'ер польскага ўраду, міністар абароны краіны Марыюш Блашчак  на адкрыцьці Варшаўскага форуму па бясьпецы заявіў, што беларускі рэжым павінен несьці аднолькавую адказнасьць разам з РФ за вайну супраць Украіны.

Паводле агенцтва PAP, кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак зазначыў, што апошнія месяцы карэнным чынам зьмянілі эўрапейскую бясьпеку.

«24 лютага стала для ўсіх нас напамінам аб тым, што кашмары поўнамаштабнай вайны ў Эўропе ня толькі засталіся ў мінулым. Няма сумневу, што гэта прыводзіць да шматлікіх пытаньняў аб тым, як умацаваць нашу агульную бясьпеку»,— сказаў Блашчак.

Ён выказаў спадзяваньне, што вынікі Варшаўскай канфэрэнцыі паслужаць добрай асновай для эфэктыўнага супрацьдзеяньня расейскай агрэсіі.

«У выніку брутальнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну мы маем справу з крызісам бясьпекі. Мы спадзяваліся, што больш ніколі ня будзем уцягнутыя ў поўнамаштабны ўзброены канфлікт у Эўропе. Расейская агрэсія даказала імпэрскія амбіцыі Масквы, якія цалкам ігнаруюць эўрапейскую архітэктуру бясьпекі», — сказаў ён.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы таксама заявіў, што беларускі рэжым стаіць плячо ў плячо з Расеяй і падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Таму, паводле яго слоў, Беларусь павінна знаходзіцца пад такім жа ціскам, як і Расея.

Блашчак падкрэсьліў, што ніводная краіна ня здольная самастойна супрацьстаяць усяму спэктру пагроз і выклікаў. Як ён адзначыў, менавіта таму ўся эўраатлянтычная супольнасьць можа супрацьстаяць намаганьням Расеі, накіраваным на разбурэньне існуючага парадку.

4 кастрычніка на форуме ў Варшаве мае выступіць Сьвятлана Ціханоўская.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG