Зяленскі назваў «мэту нумар адзін» для Ўкраіны і для акупантаў

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што асабліва вострая сытуацыя на гэты момант у Данецкай вобласьці.

«Мы робім усё, каб стрымаць варожую актыўнасьць. Менавіта там зараз нашая мэта нумар адзін, паколькі і для акупантаў Данбас усё яшчэ мэта нумар адзін», — заявіў Зяленскі падчас свайго вячэрняга тэлезвароту.

Уладзімір Зяленскі ахарактарызаваў сытуацыю ў Данецкай вобласьці як асабліва вострую.

Паводле прэзыдэнта Ўкраіны, «нягледзячы на відавочную бессэнсоўнасьць вайны для Расеі» і страту захопнікамі ініцыятывы, камандаваньне расейскіх вайскоўцаў усё роўна «гоніць іх на гібель».

«Пастаянныя спробы расейскага наступу ў Данецкай вобласьці, напэўна, ўвойдуць у гісторыю войнаў як адно з самых цынічных забойстваў сваіх жа салдатаў. Калі бачым гэта, калі бачым гэтыя наступы, яшчэ раз пераконваемся, што расейская мабілізацыя — адкрытая спроба даць камандзірам на месцах пастаянны паток гарматнага мяса. Іншага сэнсу ў расейскай мабілізацыі проста няма», — сказаў Зяленскі.

​
XS
SM
MD
LG