У Мікалаеўскай вобласьці жыхары акупаванага гораду выйшлі на акцыю пратэсту супраць плянаў далучэньня да Расеі

Акупаваныя Расеяй тэрыторыі поўдня Ўкраіны
Акупаваныя Расеяй тэрыторыі поўдня Ўкраіны

Жыхары вёскі Сьнігіроўка Мікалаеўскай вобласьці заклікалі сваіх суграмадзян і жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў праігнараваць фальшывы «рэфэрэндум», які абвясьцілі акупацыйныя ўлады для далучэньня гэтай тэрыторыі да Расеі.

На большай частцы Мікалаеўскай вобласьці, за выключэньнем менавіта Сьнігіроўкі і некалькіх дзясяткаў вёсак каля гэтага гораду, расейскіх войскаў няма.

«Мы, жыхары Сьнігіроўкі, сёньня сабраліся на акцыю пратэсту наконт незаконнага правядзеньня рэфэрэндуму ў горадзе Сьнігіроўка і прылеглых вёсках. Сьнігіроўскі край заўсёды быў Украінай. Быў і будзе Ўкраінай. У Расейскую Фэдэрацыю мы ніколі не хацелі і ня будзем хацець», — заявілі мясцовыя жыхары ў сваім відэазвароце, які распаўсюдзіла выданьне «Преступности.нет».

Жыхары выйшлі з украінскімі дзяржаўнымі сьцягамі і заклікалі ўсіх жыхароў прылеглых акупаваных вёсак таксама праігнараваць фальшывы «рэфэрэндум».
Паколькі пад акупацыяй Расеі знаходзіцца невялікая частка Мікалаеўскай вобласьці, то акупацыйная ўлада вырашыла далучыць гэтую грамаду да Херсонскай вобласьці і правесьці там псэўдарэфэрэндум.

Прызначаныя Расеяй акупацыйныя адміністрацыі чатырох украінскіх абласьцей, часткова падкантрольных Маскве, 23 верасьня пачалі фальшывыя апытаньні, якія яны называюць рэфэрэндумамі аб далучэньні да Расеі. Масква плянуе выкарыстаць для іх анэксіі ўкраінскіх тэрыторый.

​
XS
SM
MD
LG