Лукашэнка заявіў, што «ніякай мабілізацый у Беларусі ня будзе»

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка паведаміў падчас візыту ў мэмарыяльны комплекс «Хатынь».

«Гэтая мабілізацыя ў Расеі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас... А калі ня будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы перацерлі. А ім за гэта нічога ня будзе. Ім трэба стварыць сытуацыю. За нешта ўчапіцца. Ня будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусьня», — сказаў Лукашэнка ў адказ на пытаньні журналістаў дзяржаўных СМІ.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсьліў, што ў Беларусі будуць «абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчыненьня актаў тэрарызму». Для гэтага, як піша БелТА, на рэгулярнай аснове праводзяцца розныя вучэньні, у тым ліку з удзелам народнага апалчэньня.

21 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў правядзеньне ў краіне мабілізацыі і падпісаў адпаведны ўказ.

Міністар абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што ў рамках мабілізацыі плянуецца прызваць 300 тысяч чалавек.

​
XS
SM
MD
LG