Украінскія кібэрвойскі зламалі сайт ПВК «Вагнэр» і атрымалі пэрсанальныя зьвесткі кожнага найміта

Рэкляма расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» ў Растове-на Доне
Рэкляма расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» ў Растове-на Доне

Віцэ-прэм’ер-міністар, міністар лічбавай трансфармацыі Міхайла Фёдараў заявіў, што ўкраінскія кібэрвойскі зламалі сайт расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» і атрымалі ўсе пэрсанальныя зьвесткі наймітаў.

«Усе пэрсанальныя зьвесткі наймітаў у нас! Кожнага ката, забойцу і гвалтаўніка чакае жорсткае пакараньне. Помста немінучая», — паведаміў Міхайла Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.

Вядзецца пра адмысловы сайт, створаны групай «Вагнэр» для вэрбаваньня наймітаў на вайну ва Ўкраіну, у тым ліку і сярод зьняволеных у расейскіх турмах.

ПВК «Вагнэр» — расейскае неафіцыйнае вайсковае падразьдзяленьне, якое ня значыцца на балянсе вайсковых ведамстваў і ў рэестры юрыдычных асобаў, аднак яго байцы, па зьвестках шматлікіх журналісцкіх расьсьледаваньняў, бяруць удзел у наземных апэрацыях РФ у Сырыі, Афрыцы і ў вайне ва Ўкраіне.

ПВК «Вагнэр» лічыцца адным з найбольш баяздольных падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічаюць у баях на ўкраінскіх тэрыторыях. Паводле зьвестак расьсьледніцкай групы Bellingcat, байцы «Вагнэра» маюць дачыненьне да шматлікіх ваенных злачынстваў. Яўген Прыгожын адмаўляе як сваю сувязь з ПВК, так і вэрбаваньне зьняволеных.

​
XS
SM
MD
LG