Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы заявілі, што на Падляшшы, ля межаў Беларусі, ствараюць новую мэханізаваную дывізію


Сьцягі Польшчы і ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Сьцягі Польшчы і ЗША. Ілюстрацыйнае фота

Спробы ўзнавіць Расейскую імпэрыю заўсёды асацыяваліся са злом, заявіў Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал Марк Мілі.

Праект «Дарога свабоды» (Liberty Road) — польска-амэрыканская ініцыятыва, закліканая нагадаць Польшчы і ЗША пра доўгую гісторыю агульных ахвяраў у барацьбе за свабоду абодвух народаў, гаворыцца на сайце міністэрства нацыянальная абароны Польшчы.

18 верасьня віцэ-прэм’ер Польшчы Марыюш Блашчак прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцьці праекту «Дарога свабоды» ў Музэі Варшаўскага паўстаньня. Спэцыяльнымі гасьцямі сталі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Марсі Каптур і Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал Марк Мілі.

«Гэта вельмі важны момант у сувязі з агульнай гісторыяй Польшчы і ЗША, а таксама з улікам цяперашняй міжнароднай сытуацыі. Сёньня сьвет закрануты вайной, справакаванай агрэсіўнай расейскай палітыкай, — сказаў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак падчас цырымоніі, прысьвечанай „Дарозе свабоды“. — Спробы ўзнавіць Расейскую імпэрыю заўсёды асацыяваліся са злом. Мы ставімся да нашых дзеяньняў як да абавязку. Войска Польскае актыўна дзейнічае на ўсім усходнім флянгу NATO, таму што свабода, як паказалі нам нашы продкі, зьяўляецца найвялікшым дабром».

Праект «Дарога свабоды» — гэта польска-амэрыканская ініцыятыва, закліканая нагадаць Польшчы і ЗША пра доўгую гісторыю агульных ахвяраў у барацьбе за свабоду абодвух народаў. Арганізатары мерапрыемства — Музэй Варшаўскага паўстаньня і пасольства ЗША ў Польшчы.

Падчас цырымоніі Марсі Каптур і дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі падпісалі ўстаноўчы акт праекту.

«Цяпер мы будуем шляхі свабоды, падтрымліваючы нашых суседзяў з Украіны. Мы робім гэта пасьлядоўна, таму што незалежнасьць Украіны азначае свабоду нашай краіны — Польшчы, але таксама і свабоду Эўропы», — сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Цырымонія адбылася ў 78-ю гадавіну апэрацыі Frantic7, падчас якой 18 верасьня 1944 года паветранны флёт ЗША выканаў дзённы палёт з паветранымі пастаўкамі неабходнага для паўстанчай Варшавы.

Як падкрэсьліў намесьнік прэмʼер-міністра Марыюш Блашчак, Польшча будзе пасьлядоўна ўмацоўваць узброеныя сілы і ствараць новыя воінскія часьці.

«Пасьля будаўніцтва 18-й мэханізаванай дывізіі, аналягічнай амэрыканскай — абсталяванай танкамі „Абрамс“ і верталётамі „Апач“, будзе створана пятая мэханізаваная дывізія, разьмешчаная пераважна ў Падляскім ваяводзтве»,— сказаў палітык.

Таксама кіраўнік польскага Мінабароны, спасылаючыся на агульную польска-амэрыканскую гісторыю, падкрэсьліў, што Польшча сурʼёзна ставіцца да сваіх саюзьніцкіх абавязаньняў.

«Мы разглядаем нашыя дзеяньні як саюзьніцкія абавязаньні, таму што, калі 11 верасьня 2001 года Злучаныя Штаты зазналі напад, Польскае войска было гатова падтрымаць амэрыканскіх вайскоўцаў у місіях. Мы вельмі сурʼёзна ставімся да нашых саюзьніцкіх абавязкаў»,— падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG