Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі выбіраюць муніцыпальных дэпутатаў. Псэўдарэфэрэндумаў на акупаваных украінскіх тэрыторыях не прызначылі


Галасаваньне аб папраўках у Канстытуцыю Расеі. Акупаваны Расеяй украінскі горад Севастопаль, 1 ліпеня 2020. Ілюстрацыйнае фота
Галасаваньне аб папраўках у Канстытуцыю Расеі. Акупаваны Расеяй украінскі горад Севастопаль, 1 ліпеня 2020. Ілюстрацыйнае фота

Раней на 11 верасьня Крэмль плянаваў правядзеньне «рэфэрэндумаў» у так званых «ЛДНР» і іншых акупаваных тэрыторыях, аднак рэалізаваць плян не атрымалася.

У 82 рэгіёнах Расеі пачалося трохдзённае галасаваньне, падчас якога выберуць 14 губэрнатараў і дэпутатаў шасьці заканадаўчых сходаў.

Напярэдадні кіраўніца ЦВК Расеі Эла Памфілава заявіла, што сёлетняя выбарчая кампанія стала «адной з самых спакойных» за апошнія 10 гадоў.

Таксама Памфілава адзначыла, што пры ўсёй маштабнасьці выбарчага працэсу зваротаў і скаргаў сёлета «як ніколі мала» — каля 1,4 тысячы.

Каманда расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага аб’явіла аб запуску на муніцыпальных выбарах у Маскве «разумнага галасаваньня»: галасаваць за найбольш папулярнага праціўніка ўладаў. На думку паплечнікаў апазыцыянэра, маскоўскія выбары — галоўная палітычная кампанія году.

У верасьні 2021 году ў Расеі праходзілі выбары ў Дзярждуму. У Маскве тады многія кандыдаты ад «разумнага галасаваньня», якія перамагалі па выніках падліку галасоў на ўчастках, саступілі праўладным кандыдатам у самы апошні момант — пасьля таго, як былі абвешчаныя вынікі электроннага галасаваньня.

Перад муніцыпальнымі выбарамі ў верасьні 2022 года ўлады выкарыстоўваюць «разумнае галасаваньне» для зьняцьця незалежных кандыдатаў з выбараў. У прыватнасьці, ім ставяць у віну артыкул аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сымболікі 20.3 КаАП (такой улады лічаць, напрыклад, налепку «разумнага галасаваньня»). Пакараньне паводле гэтага артыкулу, якое набыло моц, не дазваляе вылучацца на любых выбарах цягам году.

Першапачаткова на 11 верасьня Крэмль плянаваў правядзеньне незаконных і фальшывых «рэфэрэндумаў» аб уваходжаньні ў склад Расеі ў некалькіх акупаваных рэгіёнах Украіны: акрамя часткова акупаваных з 2014 году Данецкай і Луганскай абласьцей (АРДЛА), таксама ў акпаваных частках Херсонскай і Запароскай абласьцей. Аднак становішча на фронце і контранаступ украінскіх войскаў гэтую ідэю рэалізаваць расейскім акупацыйным адміністрацыям не дазволілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG