Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонсан у разьвітальнай прамове на пасадзе прэм’ера заявіў, што Пуцін ня зможа шантажаваць Брытанію


Борыс Джонсан выступае з разьвітальнай прамовай на пасадзе прэм’ера Вялікай Брытаніі
Борыс Джонсан выступае з разьвітальнай прамовай на пасадзе прэм’ера Вялікай Брытаніі

Раніцай 6 верасьня прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў з разьвітальнай прамовай у рэзыдэнцыі кіраўніка ўраду на Даўнінг-стрыт у Лёндане. Урад Вялікай Брытаніі цяпер узначаліць 47-гадовая дзяячка партыі торы Ліз Трас.

Раніцай 6 верасьня прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў з разьвітальнай прамовай у рэзыдэнцыі кіраўніка ўраду на Даўнінг-стрыт у Лёндане.

У ёй ён згадаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, заявіўшы, што той ня зможа шантажаваць або запалохаць брытанцаў з дапамогай энэргетычнага крызісу.

«Я ведаю, што Ліз Трас і зычлівы кансэрватыўны ўрад зробяць усё магчымае, каб вывесьці людзей з гэтага крызісу, краіна выстаіць, і мы пераможам. І калі Пуцін думае, што можа дамагчыся посьпеху, шантажуючы або запалохваючы брытанскі народ, ён цалкам падманваецца», — сказаў кіраўнік брытанскага ўраду.

Борыс Джонсан ля сядзібы ўраду Вялікай Брытаніі. Лёндан 6 верасьня 2022
Борыс Джонсан ля сядзібы ўраду Вялікай Брытаніі. Лёндан 6 верасьня 2022

6 верасьня Джонсан афіцыйна паведаміў каралеве Лізавеце II пра сваю адстаўку, Каралева Лізавета II прыняла адстаўку прэм'ер-міністра Барыса Джонсана, паведамляе прэс-служба Букінгемскага палаца. Цяпер Ліз Трас заступіць на пасаду.

Да сярэдзіны лета цэны на электраэнэргію ў Вялікай Брытаніі вырасьлі на 50 працэнтаў, а цэны на газ падвоіліся. Да вясны цэны на энэрганосьбіты ў краіне могуць вырасьці ў шэсьць разоў у параўнаньні з дапандэмічным узроўнем, піша The Guardian.

Цэны на паліва істотна ўплываюць на папулярнасьць брытанскага ўраду.

5 верасьня стала вядома імя новага прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі. Ім стала міністар замежных спраў каралеўства Ліз Трас, якая абагнала ў колькасьці галасоў былога міністра фінансаў Рышы Сунака.

Больш за месяц члены Кансэрватыўнай партыі (каля 200 тыс. чалавек) па пошце галасавалі за пераемніка Борыса Джонсана.

У час перадвыбарнай кампаніі Трас актыўна выказвала падтрымку Ўкраіне, заклікаючы спыніць Пуціна. Аднак галоўную ўвагу яна прысьвяціла эканамічнаму крызісу ў Вялікай Брытаніі. Менавіта эканоміка стала галоўнай тэмай дыскусій Трас і Сунака.

Лічыцца таксама, што Трас разглядае магчымасьць замарожваньня рахункаў за электраэнэргію. Яе каманда разглядае «мноства захадаў», паведаміла крыніца BBC, дэталі якіх, як мяркуецца, будуць агучаныя ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG