Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі назвалі пераемніцу прэм'ер-міністра Борыса Джонсана


Ліз Трас
Ліз Трас

У Лёндане абвясьцілі вынікі агульнанацыянальнага галасаваньня на выбарах кіраўніка Кансэрватыўнай партыі, пераможца якіх аўтаматычна становіцца кіраўніком ураду.

Цяперашняя міністарка замежных спраў Вялікай Брытаніі Ліз Трас перамагла міністра фінансаў Рышы Сунака на выбарах, на якіх галасавалі толькі сябры Кансэрватыўнай партыі.

Трас набрала больш за 57% галасоў, Сунак — больш за 42%.

У сваёй прамове пасьля выбараў Трас заявіла, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі стане першым, каму яна патэлефануе на пасадзе прэм’ер-міністра. Калі Трас узначальвала МЗС Вялікай Брытаніі, ведамства ўвяло самыя строгія санкцыі супраць Расеі. Таксама Трас плянавала працаваць з саюзьнікамі па «Групе сямі» для павелічэньня вайсковай і гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.

Трас абяцае зьнізіць падаткі, а менавіта адмяніць уведзеныя або заплянаваныя якраз яе супернікам, міністрам фінансаў Рышы Сунакам, павышэньні падатку на ахову здароўя і карпаратыўнага падатку.

У выніку брытанскі бюджэт можа недалічыцца многіх мільярдаў заплянаваных Сунакам збораў. Сунак фінансіст, і ён інстынктыўна імкнецца захаваць бюджэт у раўнавазе. Трас, праўда, паводле першай прафэсіі таксама бухгальтар (і Оксфард абое скончылі па адным і тым жа курсе). Для Трас цяпер важнейшыя прынцыпы, а бюджэт, як яна ўпэўненая, збалянсуецца, трэба толькі адтэрмінаваць постпандэмійнае вяртаньне да ранейшага ліміту дзяржаўнага доўгу.

Акрамя таго, Трас абяцае правесьці агульную рэвізію дзяржаўных выдаткаў, а таксама стварыць інвэстыцыйныя зоны са спрошчанымі правіламі і патрабаваньнямі да фірмаў.

Трас абяцае працягнуць падтрымку Ўкраіны і выканаць усе абяцаньні, які ў гэтай сфэры даваў яе папярэднік Борыс Джонсан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG