Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН апублікавала даклад аб перасьледзе ўйгураў у Кітаі


12-гадовы Ўмер Ян на акцыі пратэсту з плякатам «Спыніце кітайскі генацыд уйгураў!»
12-гадовы Ўмер Ян на акцыі пратэсту з плякатам «Спыніце кітайскі генацыд уйгураў!»

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека апублікавала даклад аб парушэньнях у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю.

Даклад выйшаў за некалькі хвілін да заканчэньня чатырохгадовага тэрміну паўнамоцтваў Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

У дакумэнце сказана, што ўлады Кітаю дапусьцілі «сур’ёзныя парушэньні» правоў чалавека ў рэгіёне ў рамках захадаў па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. У ААН заявілі, што дзеяньні Пэкіна ў адносінах да ўйгураў і прадстаўнікоў іншых мусульманскіх народаў могуць зьяўляцца злачынствамі супраць чалавечнасьці.

У дакладзе таксама гаворыцца, што «сьцьвярджэньні аб катаваньнях або жорсткім абыходжаньні, уключаючы прымусовае лячэньне і дрэнныя ўмовы ўтрыманьня пад вартай, заслугоўваюць даверу, як і сьцьвярджэньні аб асобных выпадках сэксуальнага гвалту і гвалту на гендэрнай глебе».

У дакумэнце зьмяшчаецца заклік да Кітаю правесьці поўны юрыдычны аналіз сваёй палітыкі нацыянальнай бясьпекі і барацьбы з тэрарызмам у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, «забясьпечыць іх поўную адпаведнасьць абавязковым міжнародным законам аб правах чалавека» і адмяніць усе законы, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам.

Улады Кітаю адпрэчылі сьцьвярджэньні з дакладу як «дэзынфармацыю і хлусьню, сфабрыкаваную супернікамі Кітаю», перадае Associated Press. На думку Пэкіна, у дакумэнце ігнаруюцца «дасягненьні ў галіне правоў чалавека ў Сіньцзяне».

  • Раней Фонд памяці ахвяр камунізму ў Вашынгтоне атрымаў доступ да ўнутраных кампутарных сетак паліцыі Сіньцзяну ў Кітаі і апублікаваў даклад аб катаваньнях у лягерах для інтэрнаваных уйгураў. У заяве фонду гаворыцца, што Сі Цзіньпін асабіста аддаў загад забясьпечыць перапоўненыя лягеры для інтэрнаваных дадатковай аховай. У базах дадзеных паліцыі таксама зьмяшчаецца інфармацыя аб тым, што ў 2018 годзе больш за 12 працэнтаў дарослага, пераважна ўйгурскага насельніцтва знаходзіліся ў лягерах для інтэрнаваных, сьцьвярджае арганізацыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG