Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Канады прызнаў абыходжаньне Кітаю з уйгурамі «генацыдам»


«Лягер перавыхаваньня» для ўйгураў у Куньшані, правінцыя Сіньцьзян

Палата грамадаў Канады, ніжняя палата парлямэнту краіны, прагаласавала за тое, каб абвясьціць «генацыдам» абыходжаньне Кітаю з уйгурскай меншасьцю.

Прапанова, якая прайшла 266 галасамі пры адсутнасьці галасоў супраць, была падтрыманая ўсімі апазыцыйнымі партыямі і шэрагам дэпутатаў кіроўнай Лібэральнай партыі, паведамляе BBC. У ніжняй палаце канадзкага парлямэнту 338 дэпутатаў.

Выступаючы перад галасаваньнем, лідэр апазыцыі Эрын О’Тул заявіў, што гэты крок неабходны, каб паслаць «выразны і адназначны сыгнал аб тым, што мы будзем адстойваць правы чалавека і годнасьць правоў чалавека, нават калі гэта азначае ахвяраваньне некаторымі эканамічнымі магчымасьцямі».

Прэмʼер-міністар Джастын Трудо і большасьць чальцоў яго кабінэту ўстрымаліся ад галасаваньня.

Пасьля гэтага галасаваньня Канада стала другой краінай пасьля ЗША, якая прызнала дзеяньні Кітаю ў адносінах да ўйгураў генацыдам.

Заканадаўцы таксама прагаласавалі за прапанову, у якой просяць урад Канады заклікаць Міжнародны алімпійскі камітэт перанесьці зімовыя Алімпійскія гульні 2022 году з Пэкіну, «калі ўрад Кітаю працягне гэты генацыд».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG