Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна пачатку Другой сусьветнай вайны


Нямецкія вайскоўцы разьбіраюць шлягбаўмы на мяжы з Польшчай, Сопат, 1 верасьня 1939
Нямецкія вайскоўцы разьбіраюць шлягбаўмы на мяжы з Польшчай, Сопат, 1 верасьня 1939

Падзеі 1 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1 верасьня 1928 году нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі

Гэты дзень у гісторыі

1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1870 — франка-пруская вайна: францускія войскі разьбітыя пад Сэданам, імпэратар Напалеон III узяты ў палон.

Напалеон ІІІ і Ота фон Бісмарк пасьля паразы францускай арміі ў бітве пад Сэданам, карціна Вілема Кампхаўзэна
Напалеон ІІІ і Ота фон Бісмарк пасьля паразы францускай арміі ў бітве пад Сэданам, карціна Вілема Кампхаўзэна

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа.

Першы нумар газэты "Наша доля"
Першы нумар газэты "Наша доля"

1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1961 — у Бялградзе пачалася першая канфэрэнцыя Руху недалучэньня.

1969 — у Лібіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I.

Муамар Кадафі, 1975
Муамар Кадафі, 1975

1983 — савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі «Боінг», які перасек паветраную прастору СССР. Загінулі ўсе 269 пасажыраў.

1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912.

1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

1995 — Берасьцейскі пэдагагічны інстытут ператвораны ва ўнівэрсытэт.

2004 — захоп закладнікаў у Бэслане (Расея).

2009 — спыніла трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».

У гэты дзень нарадзіліся

1835 Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1900 Сымон Баранавых, беларускі празаік.

1913 Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.

Масей Сяднёў
Масей Сяднёў

1934 Уладзіслаў Даркевіч, беларускі археоляг, гісторык.

1942 Іван Басюк, беларускі гісторык.

У памяці

2000 Яўген Шмыгалёў, інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG