Расейцы паляць збожжавыя палеткі на акупаваных украінскіх тэрыторыях і ў зоне баёў   

Падпаленае пшанічнае поле паблізу лініі фронту на мяжы паміж Запароскай і Данецкай абласьцямі, падчас наступу Расеі на Ўкраіну, 17 ліпеня 2022 г.
Падпаленае пшанічнае поле паблізу лініі фронту на мяжы паміж Запароскай і Данецкай абласьцямі, падчас наступу Расеі на Ўкраіну, 17 ліпеня 2022 г.

Паліцыя Херсонскай вобласьці завяла крымінальную справу паводле фактаў зьнішчэньня не сабранага яшчэ ўраджаю на ўкраінскіх палетках у выніку абстрэлаў расейскай арміі.

«Ад варожых абстрэлаў гараць угодзьдзі і лясы, дым відаць адусюль, расейскія войскі мэтанакіравана зьнішчаюць ураджай. Акупанты адмыслова не дапускаюць ратавальнікаў або мясцовых жыхароў для тушэньня пажараў», — адзначаецца ў паведамленьні паліцыі Херсонскай вобласьці.

Паводле паліцыі, толькі за апошнія дні згарэла больш як 230 гектараў пшаніцы ў Берыслаўскім і Генічаскім раёнах, агнём пашкоджана кал 10 гектараў лесу паблізу гораду Алешкі.

Справа расьсьледуецца паводле ч.1 артыкула 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны аб парушэньні законаў і звычаяў вайны, што прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

​
XS
SM
MD
LG