Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца не ў Беларусі і раней, чым плянавалася. Самалёт Лукашэнкі ўжо ляціць у Расею


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін у Сочы 23 траўня 2022
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін у Сочы 23 траўня 2022

Сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі магчымая яшчэ да да форуму рэгіёнаў дзьвюх краін, які заплянаваны ў Горадні на 30 чэрвеня — 1 ліпеня, паведаміў у сераду журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

«Сустрэча магчымая да гэтага форуму», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытаньне ТАСС. «Мы паведамім вам своечасова», — пракамэнтаваў ён інфармацыю пра магчымасьць такой сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня.

Таксама, па словах Пяскова, Крэмль паведаміць пра фармат удзелу Пуціна — вочны або празь відэасувязь — у Форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі ў Горадні.

Тым часам на сайце Flightaware відаць, што беларускі ўрадавы самалёт Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, які выкарыстоўвае Аляксандар Лукашэнка, ужо вылецеў з Воршы і ляціць над тэрыторыяй Расеі.

Сёлета Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ўжо 5 разоў, кожны раз у Расеі.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў наведае Беларусь 30 чэрвеня — 1 ліпеня, паведаміла прэс-служба МЗС РФ.

Лаўроў мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімірам Макеем, а таксама выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

«Акрамя таго, у Менску пад старшынствам Сяргея Лаўрова будзе праведзена выязное пасяджэньне Камісіі Генэральнага савету партыі „Единая Россия“ па міжнародным супрацоўніцтве і падтрымцы суайчыньнікаў за мяжой», — гаворыцца ў паведамленьні расейскага МЗС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG