Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dev.by: Звыш 20 тысяч IT-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі за два апошнія гады


Кампутар. Ілюстрацыйнае фота
Кампутар. Ілюстрацыйнае фота

Выданьне dev.by піша пра дзьве хвалі ІТ-эміграцыі: пасьля жніўня 2020 году і пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ў лютым 2022-га.

Згодна з прыблізнымі падлікамі Dev.by, з восені 2020 году Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў.

Апошнія месяцы пра масавую рэлякацыю супрацоўнікаў гавораць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыцьцём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, iTechArt і Itransition, Playtika ды іншыя.

На адток спэцыялістаў з ІТ-сэктару Беларусі паказвае статыстыка найму і звальненьняў, адзначае выданьне. За студзень–красавік 2022 году з ІТ-кампаній звольнілася больш за 3 тысячы чалавек — напалову больш, чым працаўладкавалася.

Пры гэтым афіцыйная статыстыка аб колькасьці ІТ-спэцыялістаў у ПВТ апошні раз публікавалася ў траўні 2021 году.

За аснову сваіх падлікаў dev.by узяў найбольш папулярныя сярод рэлякантаў краіны:

  • Польшчу,
  • Украіну (да вайны),
  • Грузію,
  • Узбэкістан,
  • Літву.

Так, высьветлілася, што большасьць айцішнікаў пераяжджае ў Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour. У гэтую краіну, па ацэнцы выданьня, маглі пераехаць да 8-10 тысяч ІТ-спэцыялістаў.

Да вайны многія ІТ-кампаніі Беларусі адкрывалі офісы ва Ўкраіне і перавезьлі туды частку свайго штату. Афіцыйную інфармацыю аб колькасьці рэлякантаў зь Беларусі агучыў намесьнік міністра лічбавай трансфармацыі Ўкраіны ў кастрычніку 2020 года — 1,2 тысячы айцішнікаў пераехалі ва Ўкраіну за 2,5 месяца. На сёньня, па падліках dev.by, ва Ўкраіну маглі пераехаць да 2-4 тысяч айцішнікаў.

Столькі ж (да 2-4 тысяч) зьехалі і ў Грузію.

Узбэкістан — гэта яшчэ адзін папулярны кірунак для рэлякацыі пасьля 24 лютага. Туды, паводле зьвестак выданьня, маглі накіравацца да 2,5 тысячы ІТ-спэцыялістаў.

У Літву пераехалі да 2-3 тысяч айцішнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG