Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Толькі айцішнікі ў Польшчу — 40 тысяч». Колькі беларусаў атрымалі гуманітарныя і рэлякацыйныя візы


У 2022 годзе людзі выяжджаюць зь Беларусі актыўней, чым у 2021-м. Агулам зь верасьня 2020 па травень 2022 году беларусам было выдадзена каля 650 тысяч шэнгенскіх візаў.

Толькі па Poland Business Harbour — для рэлякацыі ІТ-бізнэсаў і ІТ-спэцыялістаў — візы атрымалі 40 тысяч беларусаў, расказаў «Нашай Ніве» польскі дыплямат. Гуманітарных візаў Польшча выдала каля 35 тысяч.

Агулам Польшча выдала 340 тысяч візаў. Яшчэ прыкладна 310 тысяч — астатнія краіны Шэнгену.

«Пры гэтым колькасьць людзей, якія падаліся на атрыманьне гуманітарных візаў вясной 2022 году большая, чым восеньню 2020-га. Вайна з Украінай стала большым каталізатарам, чым рэпрэсіі 2020-га. Адбываецца вялізная нагрузка на дыпляматычны пэрсанал, бо заявак ад Беларусі шмат», — патлумачыў выданьню польскі дыплямат.

Дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў пакінула краіну, няма. Ня ўсе, хто атрымлівае візу, у выніку застаюцца за мяжой. У той жа час нямала беларусаў пераехала ў краіны не шэнгенскай зоны: Грузію, Турэччыну, Чарнагорыю. Армэнія, Узбэкістан і Кіргізстан у 2022-м таксама ўпершыню сталі кірункамі міграцыі беларусаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG