ЗША перададуць Украіне выведныя дадзеныя для нанясеньня ўдараў сыстэмамі залпавага агню

Жаўнер УСУ. Ілюстрацыйнае фота
Жаўнер УСУ. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта заявіў намесьнік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаньнях Колін Кол.

ЗША зьбіраюцца перадаваць Украіне выведную інфармацыю для нанясеньня ўдараў з дапамогай рэактыўных сыстэм залпавага агню, заявілі ў Мінабароны ЗША.

Па дадзеных Пэнтагону, зараз украінскія вайскоўцы заканчваюць навучаньне ў выкарыстаньні сыстэм HIMARS і MLRS.

ЗША прызналі, што пакуль у Масквы больш артылерыі, чым у Кіева.

Вашынгтон зноў сказаў, што плянуе забясьпечыць украінскую армію ўсім неабходным для паражэньня цэляў на тэрыторыі Ўкраіны.

Раней прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з дацкімі журналістамі заявіў, што ўкраінскае войска ня будзе абстрэльваць цывільныя аб’екты ў Расеі.

У ЗША ў сваю чаргу заяўлялі, што далёкасьць HIMARS, якія пастаўляюцца Кіеву, не будзе перавышаць 80 кілямэтраў.

​
XS
SM
MD
LG