На вайне штодня гінуць ад 100 да 200 украінскіх вайскоўцаў, — Офіс прэзыдэнта Ўкраіны

Ілюстрацыйнае фота. Украінскія вайскоўцы ў Севераданецку, 8 чэрвеня 2022
Ілюстрацыйнае фота. Украінскія вайскоўцы ў Севераданецку, 8 чэрвеня 2022

Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк заявіў ВВС, што страты ўкраінскіх вайскоўцаў цяпер складаюць ад 100 да 200 чалавек штодзень.

Гэта найбольшая ацэнка колькасьці загінулых вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны за час вайны.

Паводле Падаляка, прычына росту страт — значная перавага расейскай арміі ў магчымасьцях артылерыі.

Кіраўнік Офісу прэзыдэнта дадаў, што Ўкраіна даб’ецца парытэту з Расеяй, калі атрымае ад 150 да 300 рэактыўных сыстэм залпавага агню — паводле яго, у такім выпадку яна зможа «эфэктыўна вызваліць сваю тэрыторыю».

Расея і Ўкраіна не апублікуюць дадзеныя аб сваіх стратах за час вайны.

Міністэрства абароны Расеі апошні раз назвала колькасьць загінулых у канцы сакавіка, украінскі Генштаб сьцьвярджае, што на вайне было забіта звыш 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў, а заходні выведвальныя службы ацэньваюць іх колькасьць на ўзроўні каля 20 тысяч.

У сярэдзіне красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію CNN, што на полі бою загінулі ад 2,5 тысячы да 3 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яшчэ каля 10 тысяч былі параненыя. Першага чэрвеня Зяленскі сказаў, што падчас баёў штодня гінуць 60-100 украінскіх вайскоўцаў, а 500 атрымліваюць раненьні.

​
XS
SM
MD
LG