Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зноў будзем прывозіць ужываныя машыны з Эўропы». Чаму аўтамабілі ў Беларусі сталі ці ня самымі дарагімі ў сьвеце


Аўтарынак «Малінаўка» ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Аўтарынак «Малінаўка» ў Менску, ілюстрацыйнае фота

За год продажы новых аўтамабіляў у краіне скараціліся ў пяць разоў. Некаторыя вытворцы машын зусім спынілі прадаваць.

Паводле дадзеных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі за год (з траўня 2021-га. — РС) скараціліся на 83%. Усяго за мінулы месяц ва ўсёй краіне прадалі 629 новых аўта.

Экспэрты асацыяцыі сьцьвярджаюць, што з пачатку вайны Расеі супраць Украіны новыя машыны ў Беларусі падаражэлі на 40-80%. Пры гэтым вяртаньне курсу даляра на даваенны ўзровень у красавіку не прывяло да зьніжэньня цэнаў.

Прыкладна тая ж карціна сёньня ў Расеі і Казахстане. У БАА таксама сьцьвярджаюць, што большасьць аўтамабільных дылераў Беларусі выжывае дзякуючы абслугоўваньню раней прададзеных машын.

Renault Duster за 38 тысяч даляраў

Супрацоўнік аднаго з дылерскіх цэнтраў буйнога вытворцы папулярнай у Беларусі аўтамабільнай маркі расказаў Свабодзе, што яшчэ ў студзені справы ў гандляроў новымі аўтамабілямі ішлі нядрэнна.

«У студзені жыцьцё ў сфэры яшчэ працягвалася, як раней, — расказвае суразмоўца. — У кагосьці заставаліся запасы на складах (запасы аўтамабіляў. — РС). Яны распрадаваліся. А ў лютым пачалася вайна. Курсы валют рэзка зьмяніліся. Адпаведна, той, хто ўжо меў пляны купіць аўтамабіль, падлічваў варыянты, той ухапіў сабе аўтамабіль. Адсюль і ўсплёск продажаў у лютым. А ў сакавіку ўжо экспартэры пералічылі цэны».

Суразмоўца кажа, што гэта прывяло і да росту цэнаў, і да зьмяншэньня продажаў. Некаторыя аўтамабілі ў Беларусі даражэлі на гэтым этапе адразу на 40%, хтосьці падымаў цэны ў два этапы. Асобныя дылеры вырашылі цэнаў не падымаць.

На сайтах некаторых папулярных раней у Беларусі дылерскіх цэнтраў ад пачатку вясны зьніклі цэны на машыны. Даведацца іх можна толькі падчас візыту і афармленьня канкрэтнай замовы. Як паведамляе партал Onliner.by, красовер Renault Duster у добрай камплектацыі, які ва ўсім сьвеце лічыцца бюджэтным, цяпер у Менску можа каштаваць нават 38-39 тысяч даляраў. Яшчэ ў студзені цэны на лепшыя яго вэрсіі пачыналіся з 22 тысяч.

«У «Таёты» ў Беларусі няма ўвогуле цяпер аўтамабіляў. Як і ў «Мэрсэдэса»

Пры гэтым, як пішуць беларускія аўтамабільныя сайты, знайсьці новы аўтамабіль у беларускім салёне становіцца ўсё цяжэй. Машын папросту няма.

«У дадатак да ўсяго разарваліся лягістычныя ланцужкі, — тлумачыць суразмоўца Свабоды. — Прычыны былі самымі рознымі. Ад іміджавых стратаў да таго, што хтосьці фізычна ня мог прывезьці аўтамабілі ў Беларусь на продаж. Машыны вязуць не самалётамі, а караблямі, чыгункай, па зямлі. У „Таёты“ ў Беларусі няма ўвогуле цяпер аўтамабіляў. Як і „Мэрсэдэса“. З Расеі машыны таксама не паступаюць. Зразумела, чаму „Дастэр“ у Менску каштуе так дорага».

Паводле зьвестак аб продажах новых аўтамабіляў у Беларусі, якія мае рэдакцыя Свабоды, падзеньне адбылося ва ўсіх вытворцаў. А некаторыя маркі аўтамабіляў у Беларусі не прадаюцца ўвогуле.

Некалькі месяцаў ня маюць продажаў Volvo і Mercedes-Benz. Продажы самай папулярнай сярод новых машын у беларусаў расейскай маркі LADA скараціліся з 641 аўтамабіля ў студзені да 137 у траўні. Toyota прадала ў лютым 100 машын, у траўні — 1. У Renault у студзені было 308 прададзеных машын, у траўні ўсяго 14.

Зьнізіліся продажы і ў Geely — з больш як 450 аўтамабіляў у сакавіку да 69 у траўні. Рэзкае падаражаньне кітайска-беларускіх машын заўважыў і Лукашэнка, які загадаў вярнуць цэны назад. У выніку іх вымушаныя былі зьнізіць на 15%. Статыстыкі продажу пасьля такога ўмяшаньня пакуль няма.

Няма спадзеваў і на тое, што празь нейкі час лягістычныя ланцужкі адновяцца і ў Беларусь зноў змогуць прывозіць новыя аўтамабілі заходніх марак з заводаў на тэрыторыі Расеі. Вытворцы масава пакідаюць рынак Мытнага саюзу.

Ужываныя машыны зь Беларусі вывозяць у Расею

«Што далей будзе, я не магу сказаць, — прызнаецца суразмоўца. — Я ўпершыню жыву падчас вайны. І гэта нават ня той узровень крызісу, які быў у 2008-м, 2011-м, 2014 гадах. Усё нашмат сур’ёзьней, відавочна. Адпаведна хтосьці (з гандляроў аўтамабіляў. — РС) пераключыцца на рынак патрыманых аўта. Хаця і іх цяпер масава вывозяць у Расею. Разьбіраюць вельмі хутка.

Нехта зоймецца прывозам кітайскіх брэндаў. Пачне глядзець у тым кірунку, пра які раней нават ня думаў. Магчыма, зноў пачнуць прывозіць ужываныя аўтамабілі з Эўропы і ЗША. Але гэта ўсё прагнозы толькі. Самае галоўнае зараз, каб скончылася вайна».

Пакуль жа цэны на новыя аўтамабілі ў Беларусі сталі аднымі з самых высокіх у сьвеце. Свабода параўнала цану на папулярную ва ўсім сьвеце мадэль Renault Duster у адной з найлепшых камплектацый у Беларусі і ў краінах-суседках, а таксама ў некалькіх краінах далёкага замежжа (на частцы рынкаў Renault Duster прадаецца пад маркай Dacia):

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG