Зяленскі: вайна не павінна cкончыцца «патам»

Уладзімір Зяленскі наведвае ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласьці, 5 чэрвеня 2022
Уладзімір Зяленскі наведвае ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласьці, 5 чэрвеня 2022

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што зараз украінскае войска ня можа перайсьці ў наступ, бо па-ранейшаму саступае расейскаму войску ў баявой тэхніцы.

«Мы панясем вялікія страты, а людзі — мой прыярытэт», — сказаў Зяленскі на онлайн-канфэрэнцыі газэты Financial Times.

Пры гэтым прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што ня згодны на тое, каб цяперашняя вайна завяршылася «патам», калі бакі засталіся б на тых пазыцыях, якія яны займаюць цяпер. Зяленскі лічыць, што «перамога павінна быць дасягнутая на полі бою», прычым прамежкавай перамогай ён будзе лічыць вывад расейскіх войскаў на пазыцыі да 24 лютага, а канчатковай — «поўны сувэрэнітэт на ўсёй тэрыторыі». Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што гатовы да перамоваў, але толькі асабіста з Уладзімірам Пуціным.

Зяленскі таксама заклікаў краіны Захаду павялічыць пастаўкі Украіне ўзбраеньняў і далей узмацняць санкцыі супраць Расеі, уключаючы поўнае эмбарга на пастаўкі энэрганосьбітаў. Пры гэтым ён прызнаў, што апошнім часам з шэрагу заходніх краін ідуць сыгналы, што іх урады ўжо стаміліся ад санкцый супраць Расеі і шукаюць магчымасьці зьмякчыць іх.

​
XS
SM
MD
LG