Польшча падпісала з Украінай «адзін з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў» кантрактаў на пастаўкі ўзбраеньня

Самаходная гаўбіца AHS Krab 155 мм (зьлева) і самаходная рэактыўная сыстэма залпавага агню WR-40 Langusta, якія знаходзяцца на ўзбраеньні польскага войска
Самаходная гаўбіца AHS Krab 155 мм (зьлева) і самаходная рэактыўная сыстэма залпавага агню WR-40 Langusta, якія знаходзяцца на ўзбраеньні польскага войска

Польшча паставіць Украіне звыш 50 гаўбіц Krab на суму большую за $700 млн.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, спасылаючыся на кантракт, падпісаны ў Кіеве.

Паводле Маравецкага, размова ідзе пра падпісаньне «аднаго з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў» кантракту на экспарт узбраеньняў Польшчай.

Прэм’ер-міністар Польшчы дадаў, што кантракт часткова фінансуецца са сродкаў Эўразьвязу, часткова — з украінскага бюджэту.

​
XS
SM
MD
LG