Генштаб Украіны: у Беларусі застаюцца расейскія войскі, самалёты і ракетныя комплексы

Расейскі ракетны комплекс Іскандэр-М
Расейскі ракетны комплекс Іскандэр-М

У Беларусі застаюцца расейскія комплексы «Іскандэр-М», «Панцыр-С1», сыстэмы С-400 і самалёты апэратыўна-тактычнай авіяцыі.

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што ў памежных зь Беларусьсю рэгіёнах апэратыўная сытуацыя не зьмянілася, хаця ўздоўж мяжы ўсё яшчэ застаюцца расейскія войскі і вайсковая тэхніка.

«Уздоўж дзяржаўнай мяжы Ўкраіны захоўваецца прысутнасьць асобных падразьдзяленьняў Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі, якія маюць на ўзбраеньні апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы „Іскандэр-М“, зэнітна-гарматныя комплексы „Панцыр-С1“, зэнітныя ракетныя сыстэмы С-400 і самалёты апэратыўна-тактычнай авіяцыі», — заявіў сьпікер Генштабу Ўкраіны Аляксандар Штупун.

У лютым і сакавіку Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы; расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.

​
XS
SM
MD
LG