У Чыце на мітынгу супраць росту цэнаў заклікалі да адстаўкі Пуціна

Плякаты зь сёньняшняга мітынгу ў расейскай Чыце
Плякаты зь сёньняшняга мітынгу ў расейскай Чыце

У Чыце 4 чэрвеня адбыўся мітынг супраць росту цэнаў. Актывісты прапанавалі ўнесьці ў праект рэзалюцыі пункт аб адстаўцы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Аб гэтым паведаміў карэспандэнт Сібір. Рэаліі зь месца падзей.

На мітынгу ўдзельнікі заклікалі ўлады зьвярнуць увагу на высокія цэны і нізкія заробкі. Яны запатрабавалі ўвесьці дадатковыя дапамогі для ўсіх грамадзян Расеі, індэксаваць зарплаты і пэнсіі і дэманапалізаваць рынак харчовых тавараў.

Праект рэзалюцыі разам з унесенымі папраўкамі быў прыняты прысутнымі аднагалосна. Паводле словаў актывістаў, наступны мітынг пройдзе ў пачатку ліпеня, пасьля павышэньня тарыфаў на ЖКГ.

​
XS
SM
MD
LG