Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады адмовілі Яне Пінчук у прытулку. 1 чэрвеня адбудзецца суд па экстрадыцыі ў Беларусь

абноўлена

Палітзьняволеная Яна Пінчук з мужам
Палітзьняволеная Яна Пінчук з мужам

Cмольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу разгледзеў пазоў да мясцовага дэпартамэнту паліцыі, які адмовіў беларусцы Яне Пінчук у наданьні часовага прытулку ў Расеі. Жанчына прасіла прызнаць незаконным рашэньне аб адмове ў атрыманьні ёй такога статусу.

Як паведамляе «Віцебская Вясна», суд яе довады не падтрымаў. Неўзабаве расейскія ўлады могуць экстрадаваць яе ў Беларусь. Суд па экстрадыцыі ў Беларусь пройдзе 1 чэрвеня.

Актывістку зь Віцебску затрымалі 1 лістапада 2021 году ў Санкт-Пецярбургу на просьбу беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд выбраў для яе меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай, якая потым была падоўжаная.

На радзіме за адміністраваньне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць яе выставілі абвінавачаньні адразу паводле 5 крымінальных артыкулаў, сярод якіх «распальваньне нацыянальнай варожасьці» (ч. 3 арт. 130), «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» (ч. 3 артыкулу 361), «паклёп» (арт. 188) і іншыя.

За час знаходжаньня за кратамі Пінчук выйшла замуж. На думку расейскіх праваабаронцаў, крымінальны перасьлед актывісткі палітычна матываваны. Яны патрабавалі ад уладаў даць ёй прытулак.

Паводле сьледзтва, у тэлеграм-канале «Віцебск 97%», Яна Пінчук пад нікам «Прынцэса Лея» разьмяшчала паведамленьні з «нэгатыўнай ацэнкай супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады». Акрамя таго, нібыта публікавала «заклікі да прычыненьня шкоды міліцыянтам» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Пра якія канкрэтна матэрыялы ідзецца, невядома, адзначаюць адвакаты дзяўчыны.

Яна Пінчук не адмаўляе адміністраваньня каналу, але сьцьвярджае, што ў ім было яшчэ некалькі карыстальнікаў зь нікнэймам «Прынцэса Лея». Свой акаўнт пасьля абвяшчэньня ўладамі каналу «экстрэмісцкім» Пінчук, са словаў абаронцаў, выдаліла. 22 сьнежня 2021 году праваабарончы цэнтар «Мемориал» прызнаў Пінчук палітычнай зьняволенай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG