Расея выкарыстоўвае ў вайне 50-гадовыя танкі, што падкрэсьлівае нястачу ў яе сучаснай тэхнікі, — брытанская выведка

Танкі Т-62 на чыгуначных плятформах
Танкі Т-62 на чыгуначных плятформах

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на выведку заявіла, што нядаўна Расея перанесла са сховішча 50-гадовыя танкі Т-62 у зону адказнасьці сваёй паўднёвай групоўкі войскаў, перад якой «застаецца задача акупацыі поўдня Ўкраіны».

«Т-62 амаль напэўна будзе асабліва ўразьлівы для супрацьтанкавага ўзбраеньня, і іх прысутнасьць на полі бою падкрэсьлівае нястачу сучаснай, баяздольнай тэхнікі ў Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным раніцай 27 траўня.

Акрамя таго, брытанская выведка паведаміла, што расейскія сухапутныя войскі працягваюць спробы акружыць Севераданецк і Лісічанск, нядаўна захапіўшы некалькі вёсак на паўночны захад ад Папасной.

Расея рухаецца ў гэтым кірунку, хоць Украіна захоўвае кантроль над некалькімі ахоўнымі сэктарамі, не дазваляючы Расеі захапіць кантроль над Данбасам, заявілі ў Мінабароны Вялікай Брытаніі.

​
XS
SM
MD
LG