Пэнтагон: Расея разгарнула ва Ўкраіне 110 батальённа-тактычных груп, але не дасягнула значных посьпехаў

Расейцы ў захопленым украінскім горадзе Папасная Луганскай вобласьці, травень 2022
Расейцы ў захопленым украінскім горадзе Папасная Луганскай вобласьці, травень 2022

Нягледзячы на вялікую колькасную перавагу, расейскія войскі дамагліся толькі «нязначных посьпехаў» у вайне супраць Украіны.

Расея разгарнула ва Ўкраіне 110 апэратыўна-батальённых тактычных груп, паведаміў чыноўнік Мінабароны ЗША. Большая частка знаходзіцца на поўдні краіны, а астатнія групоўкі падзеленыя і ваююць у рэгіёне Данбасу. Нават зь перавагай у колькасьці войскаў расейскія сілы дасягнулі невялікіх посьпехаў.

Гэтыя дасягненьні кампэнсуюцца посьпехамі Ўкраіны на іншых палях бітваў, у першую чаргу вакол Харкава, другога па велічыні гораду Ўкраіны, паведамляецца на сайце Мінабароны ЗША са спасылкай на ананімнага чыноўніка ведамства.

Расея страціла ва Ўкраіне каля 1 000 танкаў, каля 350 артылерыйскіх сыстэм, больш за 30 самалётаў і больш за 50 верталётаў, але ўсё роўна мае вялікую перавагу над Украінай у тэхніцы і жывой сіле.

Расейская вайна супраць Украіны ідзе 93-ы дзень, і стратэгія Расеі эвалюцыянуе, сказаў чыноўнік Пэнтагону.

«Спачатку расейскія войскі мелі на мэце захапіць сталіцу Ўкраіны Кіеў і зьмяніць дэмакратычна выбраны ўрад. Тры крылы расейскай арміі разьлічвалі хутка перамагчы ўкраінскіх вайскоўцаў. Адно крыло атакавала з поўначы; другое атакавала Крым, а трэцяе крыло ўціснулася з усходу. «Але гэта не спрацавала», — сказаў чыноўнік.

«Такім чынам, яны пачалі спрабаваць адарваць увесь Данбас, выйшаўшы на поўдзень ад Харкава і на поўнач ад Марыюпалю».

У гэтым расейцы таксама не прасунуліся асабліва, і цяпер перайшлі да іншай мэты. Яны спрабуюць захапіць ад Украіны ўсходнія правінцыі, сказаў чыноўнік. Баі цяжкія і жорсткія, а пераход у мясцовасьці і ў аб’екце азначае зьмену тактыкі на полі бою, што прыводзіць да павелічэньня важнасьці агню на далёкія адлегласьці.

Паводле зьвестак вайсковага ведамства ЗША, з 108 гаўбіц М-777, якія перадалі Ўкраіне, 85 цяпер выкарыстоўваюцца ўкраінскімі вайскоўцамі.

​
XS
SM
MD
LG