Бітва за Данбас: найбольш жорсткія баі ў ваколіцах Севераданецку, расейцы імкнуцца да мяжы Луганскай вобласьці. ФОТА

Баі ў Луганскай вобласьці, 24 траўня 2022
Баі ў Луганскай вобласьці, 24 траўня 2022

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што расейскія войскі пачалі наступленьне на Севераданецк, які выконвае функцыі абласнога цэнтру Луганскай вобласьці пасьля расейскай акупацыі ў 2014 годзе гораду Луганску.

«На севераданецкім кірунку пры падтрымцы агнём артылерыі расейскія акупанты вядуць наступ у кірунку населенага пункту Севераданецк, баявыя дзеяньні працягваюцца», — заявіў сьпікер Генштабу Ўкраіны Аляксандар Штупун.

Украінскі горад Саледар пад асбтрэламі расейскіх акупацыйных войск, 24 траўня
Украінскі горад Саледар пад асбтрэламі расейскіх акупацыйных войск, 24 траўня

Міністэрства абароны Расеі пакуль не публікуе сваёй мапы баявых дзеяньняў супраць Украіны.

24 траўня ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб намеры расейскіх войскаў узяць у аблогу два ўкраінскія гарады на Данбасе — Севераданецк і Лісічанск, каб потым выйсьці на адміністрацыйную мяжу Луганскай вобласьці.

Украінскі салдат на полі бою
Украінскі салдат на полі бою
Эвакуацыя пашкоджанай украінскай тэхнікі ў раёне Краматорска Данецкай вобласьці. 24 траўня 2022
Эвакуацыя пашкоджанай украінскай тэхнікі ў раёне Краматорска Данецкай вобласьці. 24 траўня 2022

​
XS
SM
MD
LG