Starbucks пакідае расейскі рынак

Кампанія Starbucks заявіла, што пасьля амаль 15 гадоў працы ў Расеі яе брэнд больш ня будзе прадстаўлены на расейскім рынку.

Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

У сакавіку кампанія Starbucks закрыла свае кавярні і прыпыніла ўсю бізнэсовую дзейнасьць у Расеі, у тым ліку пастаўкі сваёй прадукцыі ў краіну.

Кампанія, якая адкрыла сваю першую кавярню ў Расеі ў 2007 годзе, заявіла, што будзе працягваць падтрымліваць сваіх супрацоўнікаў, у тым ліку выплачваць ім заробак на працягу шасьці месяцаў.

У кампаніі, якая базуецца ў Сіэтле ў ЗША, было 130 кавярняў у Расеі; іх працу забясьпечвалі амаль дзьве тысячы супрацоўнікаў.

  • На мінулым тыдні McDonald’s абвясьціў аб сваім канчатковым выхадзе з Расеі. Кампанія заявіла, што мае намер прадаць свой бізнэс мясцоваму ліцэнзіяту Аляксандру Говару, які кіруе 25 рэстаранамі ў Сібіры. Пасьля продажу сетка рэстаранаў павінна зьмяніць назву.
  • Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ЗША і краіны Захаду ўвялі жорсткія санкцыі супраць Расеі. Сотні карпарацый і брэндаў заявілі аб спыненьні бізнэсу ў Расеі.

​
XS
SM
MD
LG