Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі жаніцца ў сярэднім на два гады пазьней


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Белстат падрыхтаваў справаздачу да Дня сям’і, які адзначаецца 15 траўня. Статыстыка паказала, што як мужчыны, так і жанчыны пачалі браць шлюб пазьней, чым дзесяцігодзьдзе таму.

Паводле інфаграфікі, створанай Белстатам, сярэдні ўзрост уступленьня ў шлюб у мужчын склаў 28,6 гадоў у 2021 годзе. У 2010 годзе мужчыны ў сярэднім жаніліся ў першы раз у 26,5 гадоў. Жанчыны выходзяць замуж у 26,3 года, а ў 2010 годзе звычайна заводзілі сям’ю ў 24,4 года.

Усяго ў 2021 годзе было 6,4 шлюба на тысячу чалавек. Зьявілася 945 сем’яў, дзе жаніх і нявеста старэйшыя за 60 гадоў.

Найчасьцей у Беларусі задаволеныя разьмеркаваньнем абавязкаў у сям’і мужчыны. Пра гэта заявілі 95,3% рэспандэнтаў падчас выбарачнага апытаньня хатніх гаспадарак. Сярод жанчын задаволеных аказалася 89%.

У 7% створаных сем’яў адзін з сужэнцаў — замежнік.

Сярэдні памер сучаснай беларускай сям’і — 2,9 чалавека. Сярод сем’яў, якія маюць дзяцей, маладзейшых за 18 гадоў, 57,3% маюць адно дзіця, 33,5% — дваіх, 9,2% — траіх і болей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG