«Бучанская» і «Варшаўская» замест «Берасьцейскай» і «Мінскай». У Кіеве абнародавалі назвы-пераможцы для перайменаваньня станцый мэтро

Мэтро. Кіеў, 2 красавіка 2021
Мэтро. Кіеў, 2 красавіка 2021

Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя абнародавала вынікі галасаваньня аб перайменаваньні пяці станцый мэтро, у тым ліку дзьвюх, якія мелі дачыненьне да беларускай тапанімікі.

Найбольш галасоў (37,8 %) для перайменаваньня станцыі мэтро «Берасьцейская» атрымаў варыянт «Бучанская». За захаваньне цяперашняй назвы прагаласавалі 20,5 %.

Новую назву «Варшаўская» для станцыі «Мінская» падтрымалі 37,7 %, а за захаваньне цяперашняй назвы прагаласавалі 8,1 %. Найбольш галасоў (27,8 %) для перайменаваньня станцыі «Плошча Льва Талстога» атрымаў варыянт «Васіля Стуса», 31,6 % прагаласавалі за перайменаваньне станцыі «Герояў Дняпра» ў «Герояў Украіны» і 36,7 % — за перайменаваньне станцыі «Дружбы народаў» у «Батанічную».

Паводле кіеўскіх уладаў, у галасаваньні ўялі ўдзел 170 646 карыстальнікаў інтэрнэту.

Канчатковае рашэньне аб перайменаваньні мае ўхваліць Кіеўскага гарадзкая рада.

Раней улады дэкляравалі намер перайменаваць да 500 вуліц, некалькі станцый мэтро і зьнесьці 60 помнікаў і мэмарыяльных дошак, зьвязаных з Расеяй і Беларусьсю.

​
XS
SM
MD
LG