Украінскіх журналістаў уганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй — адной з самых прэстыжных у галіне СМІ

Украінскія журналісты падчас баявых дзеяньняў і горадзе Ірпень пад Кіевам, 6 сакавіка 2022
Украінскія журналісты падчас баявых дзеяньняў і горадзе Ірпень пад Кіевам, 6 сакавіка 2022

Журы Пулітцэраўскай прэміі адзначыла ўкраінскіх журналістаў, якія асьвятляюць расейскае ўварваньне. 12 журналістаў загінулі, выконваючы прафэсійны абавязак, яшчэ 13 — у баях пасьля мабілізацыі ў войска.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», найбольш прэмій сярод СМІ атрымала газэта New York Times (тры, у тым ліку ў намінацыях «За раскрыцьцё нацыянальнай тэмы» і «За раскрыцьцё міжнароднай тэмы»).

  1. Найбольш прэстыжнай намінацыяй традыцыйна лічыцца «За службу грамадзтву» (яе ўладальнік атрымлівае залаты мэдаль), якую сёлета атрымала газэта Washington Post за асьвятленьне атакі на Капітолій прыхільнікамі прэзыдэнта Дональда Трампа 6 студзеня 2021 году.
  • Прыз у намінацыі «За навінны фатаздымак» заваявалі фотарэпартэры агенцтва Getty Images за падзеі 6 студзеня і Маркус Ям з газэты Los Angeles Times за асьвятленьне вываду амэрыканскіх войскащ з Афганістану.
  • Прэмію «За мастацкі фатаздымак» атрымалі фатографы агенцтва Reuters за асьвятленьне эпідэміі COVID-19 у Індыі. Адзін зь ляўрэатаў — Даніш Сыдыкі — у ліпені загнуў у Афганістане ў часе выкананьня рэдакцыйнага заданьня.
  • У намінацыі «За адметную падачу сэнсацыйнага матэрыялу» ўзнагароджаны журналісты газэты Miami Herald, якія асьвятлялі падзеньне высотнага будынку Champlain Towers, а прэмію за найлепшае расьсьледаваньне атрымалі журналісты газэты Tampa Bay Times за публікацыю сэрыі матэрыялаў аб таксычных адкідах на адным з прамысловых прадпрыемстваў Флорыды.

Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца Калюмбійскім унівэрсытэтам з 1917 году ў 22 намінацыях. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных сусьветных узнагарод у галіне журналістыкі.

​
XS
SM
MD
LG