Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі Расеі абвясьціла «замежнымі агентамі» восем чалавек. Сярод іх рэпэр Моргенштэрн і палітоляг Гозман


Расейскі рэпэр Алішэр Моргенштэрн
Расейскі рэпэр Алішэр Моргенштэрн

Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў сьпіс СМІ — «замежных агентаў» сем чалавек і арганізацыю «Апология».

Сьпіс папоўнілі паплечнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага Любоў Собаль і Ўладзімір Мілаў, палітоляг Леанід Гозман, сацыёляг Барыс Кагарліцкі, Натальля Баранава, Дзяніс Канстанцінаў і выканаўчы дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў.

У сьпіс фізычных асоб — «замежных агентаў» уключылі рэпэра Алішэра Моргенштэрна за «ажыцьцяўленьне палітычнай дзейнасьці».

У рэестар некамэрцыйных арганізацый — «замежных агентаў» трапіў Краснадарскі цэнтар сучаснага мастацтва «Типография».

Закон аб СМІ — «замежных агентах» у Расеі быў прыняты ў 2017 годзе. Пасьля гэтага расейскія ўлады прызналі «замежнымі агентамі» Радыё Свабода, Голас Амэрыкі, тэлеканал «Настоящее Время», тэлеканал «Дождь» і многія іншыя незалежныя выданьні, а таксама дзясяткі журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG