Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы ЗША, Літвы і Францыі ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча. ФОТА

Спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, спэцпасланьнік Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лякост, пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяўскене ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча. Вільня, 5 траўня 2022

Дыпляматы ўсклалі кветкі да часовага мэмарыялу, арганізаванага ў Вільні ў Беларускім доме, і пакінулі запісы ў жалобнай кнізе памяці першага кіраўніка незалежнай Беларусі, які памёр 3 траўня.

Спэцпасланьніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, спэцпасланьнік Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лякост, а таксама пасол у асаблівых даручэньнях МЗС Літвы Аста Андрыяўскене ўшанавалі памяць Станіслава Станіслававіча Шушкевіча.

Спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр робіць запіс у кнізе памяці Станіслава Шушкевіча. Вільня, 5 траўня 2022
Спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джулі Фішэр робіць запіс у кнізе памяці Станіслава Шушкевіча. Вільня, 5 траўня 2022

Яны ўсклалі кветкі да часовага мэмарыялу, арганізаванага ў Вільні ў Беларускім доме (па адрасе Вільняус, 20), і пакінулі запісы ў жалобнай кнізе ў памяць першага кіраўніка свабоднай Беларусі, паведамляе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.

Адзначаецца, што ў Вільні гэта можа зрабіць кожны 5 і 6 траўня, ад 10 раніцы да 20 вечара па адрасе: Вільня, вул. Вільняус, 20.

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасьля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Джулі Фішэр, Нікаля дэ Лякост, Аста Андрыяускене ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча.
Джулі Фішэр, Нікаля дэ Лякост, Аста Андрыяускене ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча.

Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленьне Рэспубліканскага клінічнага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта (так званая «лечкамісія») з прычыны наступстваў каранавірусу.

Станіслаў Шушкевіч быў чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

Цырымонія разьвітаньня з выдатным беларускім палітыкам пачнецца 6 траўня (пятніца) а 20:00 і працягнецца да 14:30 7 траўня (субота) у Чырвоным касьцёле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG