«Мы ведаем, што Ўкраіна пераможа». Барыс Джонсан выступіў перад Вярхоўнай Радай

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан зьвяртаецца да ўкраінскіх заканадаўцаў па відэасувязі. Украіна, Кіеў. 3 траўня 2022 году
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан зьвяртаецца да ўкраінскіх заканадаўцаў па відэасувязі. Украіна, Кіеў. 3 траўня 2022 году

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан заявіў аб падрыхтоўцы яшчэ аднаго пакету дапамогі Ўкраіне ў выглядзе вайсковай зброі і тэхнікі для перамогі над Расеяй.

«Вы паўсталі супраць сьмяротна небясьпечнай агрэсіі. Вы абараняеце сваё права на самавызначэньне, супраць шалёнага рэваншызму. Гэта дэмакратыя супраць тыраніі, свабода супраць прыгнёту, гэта права супраць бяспраўя. Гэта дабро супраць зла. Менавіта таму Ўкраіна павінна перамагчы, і яна пераможа», — заявіў Борыс Джонсан у сваім відэазвароце да ўкраінскіх дэпутатаў.

У зале Вярхоўнай рады Ўкраіны прысутнічаў і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Кіраўнік брытанскага ўраду выказаў захапленьне мужнасьцю ўкраінскай арміі і ўкраінскага прэзыдэнта.

«Мы ведаем, што Ўкраіна пераможа. І мы зробім усё, што магчыма, каб Украіна паўстала як незалежная краіна», — дадаў ён і закончыў сваю прамову словамі «Слава Ўкраіне!».

Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка напісаў у сваім тэлеграм-канале , што Барыс Джонсан паабяцаў у новым пакеце вайсковай дапамогі ракеты, радары контрбатарэйнай барацьбы. Раней офіс брытанскага прэм’ера паведамляў, што Лёндан мае намер надасьць Украіне вайсковую дапамогу на 300 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (375 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

​
XS
SM
MD
LG