CNN: Расейцы скралі ва Ўкраіне аграрную тэхніку на 5 млн даляраў, але яе адключылі дыстанцыйна

Трактары John Deere ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота
Трактары John Deere ва Ўкраіне, ілюстрацыйнае фота

Раней украінскія аграрыі паведамлялі пра частыя крадзяжы тэхнікі і збожжа на акупаваных тэрыторыях поўдня.

Як паведамляе CNN, расейскія вайскоўцы ў акупаваным горадзе Мелітопалі скралі тэхніку з дылерскага цэнтру сельскагаспадарчай тэхнікі і адправілі яе ў Чачэнію.

Але, праехаўшы больш за 1 100 км, злодзеі не змаглі карыстацца тэхнікай, бо яна заблякаваная.

CNN піша, што агульная сума скрадзенага ацэньваецца амаль у 5 мільёнаў даляраў.

Перамяшчэньне тэхнікі з GPS адсачылі да вёскі ў Чачэніі.

«Калі акупанты загналі скрадзеныя камбайны ў Чачэнію, яны нават не змаглі іх уключыць, бо тэхніка была заблякаваная дыстанцыйна», — паведамляе выданьне.

Цяпер адзіны спосаб нешта зарабіць на скрадзеным — разабраць тэхніку на запчасткі.

​
XS
SM
MD
LG